Ніва № 26 (3085), 28 чэрвеня 2015 г.

У Томск ці ў Омск — дылема крушынянскіх бежанцаў

Іаанна ЧАБАН

— Бацькі нічога не гаварылі, — сцвярджае народжаная ў Крушынянах Марыя Кулакоўская з дому Краскевіч, — нам заўсёды расказвала старэйшая сястра Людміла. Усё яна добра помніла і ведала.

Людміла Краскевіч нарадзілася ў 1910 годзе. Едучы туды была яшчэ дзіцём, але назад вярталася ўжо падлеткам.

На загружаным толькі неабходнымі рэчамі возе сядзеў бацька Іван, яго першая жонка (імя якой невядомае маёй субяседніцы), дочкі Людміла, Нона і сын Віця. З Крушынян павыязджалі амаль усе, нават католікі. Немца баяліся. З цэлай вуліцы, на якой жылі Краскевічы, чамусьці засталіся толькі іх суседзі з за плота Макалі — вясковая мянушка якіх Мікалуе. Блізкія і далёкія сваякі ў дарозе трымаліся разам. Ніхто не сказаў куды дакладна ім ехаць. Іван чуў, што ў Томску жывуць нейкія сваякі, таму свой атрад накіраваў менавіта туды. Людміла ўспамінала незвычайную дабрыню і ласку сустраканых у дарозе, звычайных расіян. Дзяліліся з імі хлебам, малаком, запрашалі, прапанавалі застацца. Усё роўна Іван прынятага рашэння мяняць не збіраўся. Нягледзячы на прыхільнасць і дапамогу выпадковых людзей, падарожжа аказалася надта цяжкім жыццёвым выпрабаваннем. З абставінамі лёсу не справілася, між іншым, першая жонка Івана. Невядома дзе памерла і дзе яе пахавалі. Да Томска ніколі не даехала. Ніхто з Краскевічаў туды не даехаў. Стомленыя крушынянскія бежанцы закончылі сваё падарожжа на станцыі Марыянаўка, 50 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF