Ніва № 26 (3085), 28 чэрвеня 2015 г.

З Аленай Андрэеўнай і бацькамі ў склепе

Міра ЛУКША

У «Склеп з культурай», што ў падвале Пачатковай школы № 4 па вуліцы Чанстахоўскай у Беластоку, аб’яднанне асоб, якія дзейнічаюць дзеля дзяцей вывучаючых беларускую мову, запрасіла на сустрэчу з паэтам Андрэем Хадановічам і Марынай Шодай — выдатнай беларускай выкладчыцай, даследчыцай культуры і перакладчыцай пераважна сучаснай польскай прозы.

Андрэй Хадановіч нарадзіўся ў 1973 годзе ў Мінску. Скончыў філфак i аспірантуру пры БДУ па спецыяльнасці замежная літаратура. Паэт, перакладчык, выкладчык французскай літаратуры. Адзін з лакаматываў сучаснага літаратурнага працэсу ў Беларусі. Выкладае замежную літаратуру ў БДУ. Кіраўнік «Перакладчыцкай майстэрні» пры Беларускім калегіуме. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтра.

Аўтар паэтычных кніг «Старыя вершы», «Лісты з пад коўдры», «Землякі або беларускія лімэрыкі» , «From Belarus with love», «Сто лі100ў на tut.by», «Верлібры», «Несіметрычныя сны», «Дэжавю: перавыбранае», а таксама кнігі дзіцячых вершаў «Нататкі таткі» (выйшла ў 2011 годзе ва Украіне). У 2012 годзе ў перакладзе Хадановіча з французскай выйшла кніга Эрыка-Эманюэля Шміта «Евангелле паводле Пілата». У 2013 г. — зборнік паэзіі і перакладаў «Разам з пылам». Перакладае паэзію з англійскай, французскай, нямецкай, польскай, рускай, украінскай моў. Укладальнік паэтычных анталогій «Сувязьразрыў / Зв’язокрозрив» (Кіеў) і «Pępek nieba / Пуп неба» (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF