Ніва № 26 (3085), 28 чэрвеня 2015 г.

Дзяўчаты спаборнічалі за кубак «Нівы»

Аляксей МАРОЗ

VІІІ Агульнапольскія міжгімназічныя спаборніцтвы дзяўчат па валейболе за кубак тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва» прайшлі 10 чэрвеня ў Комплексе школ у Кляшчэлях. Арганізатарамі спартыўнага мерапрыемства былі настаўнікі фізкультуры мясцовай школы Эдвард Тэрэбун і Ілона Пукалевіч, а таксама дырэктар школы Славамір Трашчотка. Ужо чацвёрты раз валейбольныя гульні гімназістак са школ, у якіх вядзецца навучанне беларускай мове, адбыліся ў Кляшчэлях. Спачатку тры разы праходзілі яны ў Бельску-Падляшскім, а ў мінулым годзе — у Гайнаўцы.

Міжгімназічныя спаборніцтвы па валейболе ў Кляшчэлях гэта перш за ўсё добрая гульня і цікавая сустрэча ў вялікай грамадзе дзяўчат. Дамоў гімназісткі вярталіся з кубкамі, дыпломамі і медалямі.

— Варта сустракацца вучаніцам, каб пагуляць у валейбол. Важна, што маладыя людзі з гімназій, у якіх выкладаецца беларуская мова, спаборнічаюць між сабой на спартыўнай пляцоўцы, ад чаго застануцца знаёмствы на даўжэйшы час. Мы ў нашай школе чацвёрты раз ладзім валейбольныя спаборніцтвы дзяўчат за кубак «Нівы» і рады супрацоўніцтву з тыднёвікам, — заявіў дырэктар Комплексу школ у Кляшчэлях Славамір Трашчотка, які адкрыў спаборніцтва.

Дырэктар Трашчотка з’яўляецца заадно настаўнікам беларускай мовы. Ён задаволены, што яго вучаніцы, якія ходзяць на заняткі беларускай мовы, паспяхова ў мінулых гадах і сёлета выступалі ў школьнай валейбольнай камандзе.

— Да ўдзелу ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF