Ніва № 26 (3085), 28 чэрвеня 2015 г.

Эмацыйная маніпуляцыя

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Ці хацеў бы я быць згвалтаваным атрадам «Бурага»? Не хацеў бы. Ці хацеў бы я выбраць, якое з маіх дзяцей мае быць спаленым жыўцом атрадам «Бурага»? Не хацеў бы. Да гэтых і падобных унутраных дыялогаў прымушалі мяне рэалізатары спектакля-гульні, які я, нарэшце, паглядзеў, а менавіта «Метады рэгіянальных установак» у рэжысуры Міхала Станкевіча. Яго прэм’ера адбылася яшчэ ў лістападзе мінулага года ў беластоцкім «Арсенале-Старой электрастанцыі». На гэты раз, у рамках завершаных нядаўна Дзён сучаснага мастацтва, я пайшоў на згаданы паказ, на гэты раз прадстаўлены на малой сцэне Падляшскай оперы і філармоніі. Ужо раней даходзілі да мяне розныя меркаванні аб праекце, які засяроджваецца на аповедзе пра два дні гэтак званага рэйду Рамуальда Райса «Бурага». Спасылаецца ён на 29 студзеня 1946 года, калі камандаваны ім атрад НЗВ (Narodowego Zjednoczenia Wojskowego) выканаў экзекуцыю беларускіх вазакоў у лесе недалёка ад вёскі Пухалы-Старыя і 2 лютага, на свята Стрэчання, калі мела месца пацыфікацыя вёсак Зані і Шпакі. Я чытаў інфармацыю пра спектакль яго творцаў з зацікаўленнем: «Спектакль у наватарскі спосаб спалучае ў сабе дакументальны тэатр з удзелам у п’есе, а адначасова разважае важкія сацыяльныя пытанні», «гэта перфарматыўны праект, які кранае этнічныя і рэлігійныя канфлікты. Дакументальны пласт кранае праблему памяці міжэтнічных адносін на польска-беларускім памежжы падчас Другой сусветнай вайны». Я пачуў мудрыя словы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF