Ніва № 26 (3085), 28 чэрвеня 2015 г.

Кляпаць халтуру

Міраслаў ГРЫКА

Праца працы няроўная. Кожны чалавек мае сваё ўяўленне пра яе, што не значыць, што ён умее вызначыць яе сутнасць. Ды што там па вызначэннях, калі відовішчнае выпорванне жылаў у Польшчы надалей з’яўляецца мерай чалавечай працы. Культ працы, асаблівае ў Польшчы абагаўленне налягання на працу перакладваеца ў рэйтынгу найбольш працавітых краін на другое месца краіны ў свеце. Як гэта маецца да эканамічнага становішча палякаў? Іхняга багацця? У мінулым годзе валавы ўнутраны прадукт вырас на 3,4 працэнта. Тэмп эканамічнага росту быў такім чынам у два разы хутчэйшы, чым у папярэднім годзе. Толькі што ў адпаведнасці з апошнімі дадзенымі Цэнтральнага статыстычнага бюро ў 2014 годзе ва ўмовах крайняй беднасці жывуць да 2,8 мільёна чалавек. У той жа час убоства вызначанае гэтак званым экзістэнцыяльным мінімумам разлічаным адпаведнай дзяржаўнай установай, для адной гаспадаркі ўсталявана стаўкай у 540 злотых, а для сям’і з чатырох асоб (двое дарослых і двое дзяцей) у 1 458 злотых. Хай бы «адпаведны» чыноўнік спрабаваў выжыць за 540 злотых! Памерці ад голаду не памрэ, але ніколі не будзе ў яго дастаткова, каб наесціся. Ну, хіба што салам і хлебам. Не кажучы ўжо пра тое, што з такім марным бюджэтам будзе ён пастаянна адключаны ад выгод цывілізацыі і культуры. Бо як з гэтага ўскубнуць грошы, каб змагчы заплаціць за тэлефон, за камп’ютар? Як уварваць некалькі злотых на кіно ці тэатр? За што паехаць хоць раз у жыцці за мяжу?

Але вось што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF