Ніва № 26 (3085), 28 чэрвеня 2015 г.

Зямля кантрабандыстаў

Леся КРУПНІК

Неафіцыйнай карткай сучаснага прыпамежнага Гродна сталі... кантрабандысты. Дакладней, яны тут былі заўсёды. Як жылося гэтым людзям, што яны везлі праз мяжу і чым рызыкавалі, — нам распавядае гісторыя трох стагоддзяў памежжа.

Хабар пачалі браць адразу, як стварылі мытню

Дзейнічаць нелегальныя таварныя шляхі пачалі, мабыць, з канца XVІІІ стагоддзя. З гэтага часу Гродна апынулася ў складзе Расейскай імперыі па выніках падзелу Рэчы Паспалітай. І тут жа, каля горада, быў арганізаваны мытны пункт на мяжы з Прусіяй па загадзе Кацярыны ІІ. Ну, і пайшло... Тканіна, мануфактура, жаночыя ўпрыгожванні... Брычкі з разнастайнымі попытавымі таварамі, якія ўвозіліся на тэрыторыю імперыі, імкнуліся абысці падаткі. Гісторык, дацэнт Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта Аляксандр Радзюк гаворыць, што першымі мытнікамі былі расійскія казакі ды службоўцы розных рангаў, але і з імі можна было дамовіцца.

Так, архіўныя звесткі захавалі рапарт некага аб’ездчыка Мікалая Шавельскага за 1804 год, у якім служачы скардзіцца на назіральніка Ласоснінскай дыстанцыі. Маўляў, што апошні не толькі прапускае фурманкі з таварамі, але і сам іх возіць у абыход пошлін. У рапарце аб’ездчык клянецца ў вернасці абавязку, а ў якасці доказу прыводзіць сваю адмову прапусціць дзесяць брычак за хабар у памеры 15 рублёў, што яму прапанаваў назіральнік. Далейшая гісторыя фігурантаў гэтай справы невядомая, але даследчыкі сцвярджаюць, што купцоў за такія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF