Ніва № 26 (3085), 28 чэрвеня 2015 г.

Добрай зорцы 20 гадоў

Уршуля ШУБЗДА

Своеасаблівыя майстаркласы ўнеслі ў жыццё маладых людзей подых беларускасці, сяброўства і ўласнай вартасці. Тэатральныя, літаратурныя ці мастацкія заняткі, напрыклад, распісванне прыдарожных крыжоў, засталіся ў іх памяці па сёння. Сёлета адзначаем юбілей дваццацігоддзя Сустрэч «Зоркі». Не кожны меў магчымасць пабываць на культавых ужо майстаркласах, аднак, для кожнага свядомага беларуса той летнік застаецца адной са знакавых ініцыятыў, якая моцна пасадзейнічала на цэлае нашае асяроддзе.

Усё пачалося ў 1995 годзе. Першыя Сустрэчы «Зоркі» адбыліся 28 жніўня. Аднак пакуль выспела гэтая ідэя, Ганна КандрацюкСвярубская, ініцыятарка Сустрэч, супольна з Лявонам Тарасэвічам пабывала на летніку, які арганізаваў асяродак «Пагранічча» ў Сейнах. Гэта быў штуршок, каб падобны летнік сарганізаваць для беларускіх дзяцей.

— Першыя Сустрэчы былі сімвалічныя, — кажа Ганна Кандрацюк, — таму што мы размалёўвалі крыж у вёсцы Меляшкі. Мы рабілі гэта на грамадскіх пачатках. Дзеці, якія да нас прыехалі, а гэта было амаль 30 карэспандэнтаў «Зоркі», асабліва многа было дзяцей з Бельшчыны, жылі ў людзей. Усе вельмі перажывалі гэтую падзею — жыхары падрыхтаваліся да прыняцця такой групы. Думаю, што было такое аб’яднанне старэйшага пакалення і дзетак, якія вывучалі беларускую мову.

Другой асобай, якая дала пачатак Сустрэчам «Зоркі», быў Лявон Тарасэвіч — сусветнага маштабу мастак. Пад яго кіраўніцтвам іконкамі былі распісаны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF