Ніва № 25 (3084), 21 чэрвеня 2015 г.

Этнаграфічны фестываль гайнаўскага белмузея

Аляксей МАРОЗ

Беларускі этнаграфічны фестываль «Культура на музейных сходах» паўстаў на аснове этнаграфічных фэстаў, якія сем разоў арганізаваліся ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы. Фестываль «Культура на музейных сходах» стаў таксама пастаянным беларускім мерапрыемствам. 7 чэрвеня гэтага года на тэрыторыі Гайнаўскага белмузея ўжо адзінаццаты раз было наладжанае гэтае этнаграфічнае мерапрыемства. Перад шматлікай публікай на прымузейнай плошчы выступілі калектывы, якія запрэзентавалі беларускую музыку. Даўнія рамёствы паказвалі народныя майстры. Асабліва наймалодшым удзельнікам фестывалю цікава было паглядзець працу рамеснікаў. Дзеткі вучыліся, між іншым, ляпіць з гліны гаршкі, ткаць палавік, плесці саламяную талерку. На прымузейнай пляцоўцы можна было таксама прыдбаць беларускія кніжкі, кружэлкі з беларускай музыкай, народнае рукадзелле, з’есці бульбяныя дранікі, ці купіць дзеткам цацкі.

Першыя беларускія этнаграфічныя мерапрыемствы сталі ладзіць у Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы працаўнікі белмузея — Тамаш Ціханюк, тады адказны за культурную дзейнасць і Наталля Герасімюк, тадышняя бібліятэкарка. Усё адбывалася пад наглядам тадышняга дырэктара музея Янкі Карпюка. Першы белэтнафэст «Культура на музейных сходах» тычыўся ільняных кашуль — публіцы быў запрэзентаваны даўні працэс выканання кашуль, пачынаючы з апрацоўкі ільну. Падчас фэсту «Сонца ў саломцы» прэзентавалася (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF