Ніва № 25 (3084), 21 чэрвеня 2015 г.

Шырокі дыяпазон

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Размова з Аляксеем СНІТКО, дырыжорам хору „Concertino” Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. Глінкі, які на сёлетнім Фестывалі царкоўнай музыкі ў Беластоку заняў трэцяе месца ў катэгорыі музычных вучылішчаў.

— Як будзем размаўляць: на мове ці на языке?

— Можам гаварыць на мове. Мы не ўвесь час маем магчымасць размаўляць, бо ж большасць у Беларусі размаўляе па-руску, але ж у кожным выпадку, калі ёсць жаданне суразмоўцы, мы з вялікім задавальненнем размаўляем на ёй.

— Тады, так спачатку, можа Вы крыху скажаце пра сябе: як Вы станавіліся музыкам, як прыйшлі на пазіцыю загадчыка хору?

— Мая закаханасць у музычнае мастацтва прыйшла ад майго бацькі, які вельмі любіў музыку, і ягонага брата, які з’яўляецца прафесійным дырыжорам. Я такім чынам вырашыў паступіць у музычную вучэльню імя Глінкі ў Мінску на спецыяльнасць харавое дырыжыраванне, пасля яе заканчэння паступіў у Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі. Мне вельмі пашанцавала трапіць у клас дацэнта Ларысы Шымановіч, вельмі таленавітай і самаадданай сваёй працы педагога, якая змагла яшчэ больш прывіць пачуццё любві і разумення розных музычных стыляў. Яе вялікая закаханасць у музычнае мастацтва перадалася мне, становячыся такой пуцяводнай ніццю, якой я трымаюся. Таксама мне пашчасціла вучыцца ў харавым класе прафесара Віктара Роўды — у сапраўднага тытана харавога мастацтва, які змог прывіць усім нам вернае чуццё царкоўнай музыкі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF