Ніва № 25 (3084), 21 чэрвеня 2015 г.

Няма жыдоўскіх мястэчак

Іаанна ЧАБАН

Надвор’е з тэмпературай печкі, у якую толькі што паклалі бляху з хлебам, яму не навіна, але такой веснавой цеплыні ў Беластоку не спадзяваўся. Не спадзяваўся і не падрыхтаваўся. Свабоду рухаў незнарок абмежаваў сабе рукзаком і зусім непатрэбнай цёплай курткай. Толькі што завяршыў дзённую порцыю навуковых даследаванняў. Усміхаецца, але ў спакойных чорных вачах бачу стомленасць. Асаблівую ўвагу прыцягваюць крыху пасівелыя, чорныя валасы. Мабыць, настолькі аддаўся навуцы, што і пра цырульніка забыў.

— Сапраўдныя чорныя, жыдоўскія кудзеры, — тлумачыць з нотай правакацыі. — Спецыяльна не падстрыгся, каб мясцовым лягчэй было зарыентавацца, хто я такі.

Хілік Вейцман з Іерусаліма, працаўнік Інстытута Яд ва-Шэм, дактарант Універсітэта ў Хайфе. Цікавіцца пасляваенным лёсам жыдоўскіх могільнікаў і сінагог у Польшчы. Удакладняючы, даследуе, чым з’яўляюцца яны сёння і як іх успрымаюць нежыдоўскія жыхары былых штэтлаў. Адной з мэт яго прыезду ў Беласток з’яўляецца знаёмства з захоўванымі ў мясцовым архіве адпаведнымі службовымі справаздачамі і карэспандэнцыяй камуністычнага перыяду.

— Каб прачытаць такі рукапіс, трэба нядрэнна валодаць мовай. Як з гэтым спраўляешся?

— Вучуся, ужо магу чытаць. Бывае, што над канкрэтным тэкстам сяджу даўжэй, альбо прашу дапамогі ў польскіх сяброў.

— Складаецца ўражанне, што хутка прывыкаеш да новых месцаў. Ці помніш свой першы візіт у Польшчу?

— Гэта быў зусім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF