Ніва № 25 (3084), 21 чэрвеня 2015 г.

За зоркай надзеі

Міра ЛУКША

Піша прафесару Лешку Вэрэсу, вядомаму польскаму астролагу, сацыёлагу, пісьменніку, па адукацыі юрысту, саставаральніку сучаснай польскай астралогіі, свайму выкладчыку з вышэйшай школы астрапсіхалогіі, якую кончыла Барбара Гаральчук у Лодзі: «Вы заразілі мяне таямніцай сусвету. Лодзь, школа і не толькі. Жадаю Вам здароўя і поспехаў сярод людзей цікавых свету — як я. Бася».

Зорка надзеі вяла яе па свеце, які і родных яе людзей, каб вярнуцца ў сваё гняздо. У Мокрым чакае дом, у які яна вернецца, каб пісаць. Вядуць да яго складаныя дарогі і бездарожжа. Сустракаемся на днях славянскага пісьменства ў старажытным маёвым Бельску. Барбара Гаральчук нарадзілася ў 1970 годзе ў вёсцы Мокрае непадалёк Бельска. Вучылася ў Бельскім белліцэі. Штудзіравала рускую філалогію ў Любліне, жыла ў Лодзі, Дзюсельдорфе. Як заўсёды з любоўю вярталася на роднае Падляшша. У родным доме жыла з бацькамі і бабуляй, і гэта яна прышчапіла ёй зацікаўленне гісторыяй свайго рэгіёна. Расказвала пра войны, пра бежанства, пра звычаі свае і напатканых людзей, страх і голад, тугу па доме і роднай старонцы.

— На падставе расказаў і ўспамінаў маёй бабулі Кацярыны, якая ў бежанства паехала ў свае 13 гадоў, узнікла мая кніга «Nadzieja aż po horyzont», — трымае ў руках тоўстую, прыгожа аформленую кнігу дэбютантка Барбара Гаральчук. Гэта яе першая выдадзеная кніга. А пісала і раней, яшчэ ў ліцэі. Вершы. Пачынаю:

«Чалавечыя лёсы мяняюцца раптам, як (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF