Ніва № 25 (3084), 21 чэрвеня 2015 г.

Памежныя тоеснасці

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У днях з 27 па 30 мая Філалагічнае аддзяленне Беластоцкага ўніверсітэта зладзіла навуковую канферэнцыю пад лозунгам „Рэгіён і трансгранічныя тоеснасці”. Было зачытана шмат дакладаў, якія краналі розныя трансгранічныя прасторы. Прычым граніца не абазначала тут граніцы тапаграфічнай, але граніцу ў больш агульным сэнсе, у тым ліку і мяжу паміж рэальнымі і ўяўнымі духовымі космасамі. Прынялі ўдзел у канферэнцыі вучоныя з універсітэцкіх асяродкаў з усходу і захаду Польшчы ды з замежжа.

Мяне, чыста вонкавага назіральніка, найбольш зацікавіў даклад беластоцкай прафесар Дануты Завадзкай пра мясцовую тутэйшасць і яе выяўленне ў літаратуры. Спрабую тут накідкам перадаць змест ейнага выступлення, засцерагаючыся загадзя, што спрашчэнне зместу абавязкова абазначае нейкае яго скажэнне, за што адразу і каюся...

Тутэйшасць гэта спадчына па ВКЛ, дзе ў ХІХ стагоддзі прайшлі нацыятворчыя працэсы і пазнейшыя перамяшчэнні граніц ды праяўляецца ў відзе ідэнтыфікацыі, якая не месціцца ў нацыянальных класіфікацыях. Адсюль тутэйшасць. Тутэйшая тоеснасць найбольш праявілася ў перапісе насельніцтва 1931 года, які на Палессі паказаў каля сямісоттысячную групу міжваенных грамадзян, акрэсліваючых сябе тутэйшымі. Малгажата Шэйнерт, згадваючы пра закладку Пінскага флоту, так пісала пра палешукоў: „Палешукі, насельніцтва наваколля Пінска неакрэсленай нацыянальнасці, галоўным чынам праваслаўныя і тутэйшыя, лічаць іх беларусамі і не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF