Ніва № 25 (3084), 21 чэрвеня 2015 г.

„Заслоны” пойдуць у музей?

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Два, распісаныя па абодвух баках — паводле мяне — гэтак званыя заднікі (частка дэкарацыі ў выглядзе тэкстыльнага палатна, размаляванага водна-клеевымі фарбамі), якія складалі фон сцэнічнага афармлення і выйшлі з пад пэндзля Язэпа Драздовіча ў 1933 годзе ў Беластоку, да гэтай пары звычайна называныя „заслонамі”, маглі б трапіць як бязвыплатны дар з беластоцкай сядзібы Галоўнага праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Падляшскі музей. Так 10 чэрвеня дамовіліся старшыня ГП БГКТ Ян Сычэўскі і дырэктар Музея Анджэй Ляхоўскі. Цяпер адпаведнае рашэнне павінна прыняць Управа Таварыства і выканаць іншыя фармальнасці. Калі ўсё пойдзе гладка, заднікі, на якіх намаляваны пейзажы і выява замка, пасля кансервацыі будуць бясплатна і ўрачыста перададзены ў Падляшскі музей пасля многіх гадоў бескарыснага адлежвання на гарышчы БГКТ (не лічачы аднаразовай прэзентацыі па ініцыятыве гісторыка Алены Глагоўскай — аб чым я пісаў тыдзень таму). Тэрмін перадачы найперш залежыць ад даты пасяджэння Управы БГКТ, і вядома, ад яе рашэння.

— У цяперашні час мы моцна заняты працай у сувязі з падрыхтоўкай да летніх мерапрыемстваў, якія арганізуем, — не хаваў старшыня Сычэўскi.

Нагадаю, аб чым я ўжо ўспамінаў на мінулым тыдні, што Язэп Драздовіч (1888-1954) быў пісьменнікам, філосафам, этнографам, фалькларыстам, археолагам і аматарам астраноміі, але і ў першую чаргу жывапісцам, графікам і скульптарам. У гісторыю (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF