Ніва № 25 (3084), 21 чэрвеня 2015 г.

Яркая неэфектыўнасць

Міраслаў ГРЫКА

Беларусь дзіўна часта пераследавалі ўсякія язвы. Звычайна ўвесну. І заўсёды, як бы сказаць, месцамі. А то ў адным рэгіёне паявіцца крыважэрная мошка і высмакча ўсю кроў з паловы калгасных кароў, і што ў іншым рэгіёне вылупяцца ватагі атрутных павукоў, праўда, смяротна кусаючых, але варта падкрэсліць — што аднолькава сумленна і хатніх жывёл, і іх гаспадароў. Калі на адну частку краіны нападаюць забойныя бабры, другую агаляе з бульбы ненажерны каларадскі жук. Некалькі гадоў таму частку Беларусі жорстка пераследавала чупакабра — экзатычны звер, якому вельмі пасмакавала хатняя птушка, але не грэбавала і парсюкамі з прыхатніх хляўчукоў. Хто выйграў на яе абжорстве, а хто па супадзенні страціў, гэта іншае пытанне. У выпадку беларускіх і на шчасце толькі кропкавых язваў, яны часта з’яўляюцца адзіным апраўданнем пасрэднасці. І ў працы, і ў жыцці. У Польшчы да нядаўняга часу стаўленне да пасрэднасці выказвалася наступным чынам: «Czy się stoi, czy się leży...». Сёння, калі б нават хацеў бы хто паляжаць (хварэючы), ён усё ж стане (на працоўным месцы). Крэдыты на жыллё, на адукацыю, на адпачынак дысцыплінуюць тых, хто даў сябе ў іх заблытаць. А тыя, хто не можа дазволіць сабе крэдытаў — то-бок, вымушаны прыняць «смеццевую» працу — таксама мусяць дзесьці жыць, харчавацца, утрымліваць сям’ю. Аказваецца, што пасрэднасць у Польшчы не змяншаецца. Добра што і столькі, бо ў Беларусі па-ранейшаму яе больш.

У рэйтынгах найбольш (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF