Ніва № 25 (3084), 21 чэрвеня 2015 г.

Знітаванасць

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

У нашым свеце настолькі ўсё звязана і знітавана, што пакуль нікому не ўдаецца спасцігнуць таямніцы гэтага стварэння. Вось зусім нядаўна ў Непале адбыўся землятрус. І ў гэты ж дзень у беларускім Гродне была зафіксавана падвышаная траўматалогія дзяцей малога ўзросту, якія незразумела шмат спатыкаліся і падалі, разбівалі галовы і пашкоджвалі канечнасці. Здавалася б дзе тыя Гімалайскія горы і дзе наша наднёманская раўніна!? Ці вось, іншы, больш зарэгістраваны і вядомы факт. На нашай Наваградчыне ў цудоўным возеры Свіцязь расце надзвычай рэдкая расліна, якая ў батаніцы класіфікаваная як „яванікум тэтраданікум”. Гэтая прадстаўніца флоры расце яшчэ толькі ў адным месцы свету — на востраве Ява (адсюль і назва на лаціне) у Інданезіі. На жаль, вучоныя недастаткова займаюцца такімі дзіўнымі і цяжкавытлумачальнымі фактамі. Хоць найбольш цікаўныя і пранікнёныя даследнікі ўжо досыць даўно вылучылі тэорыю, паводле якой цела чалавека пабудавана паводле мадэлі нашай планеты — Зямлі, якая таксама ёсць адзіным жывым арганізмам. А Зямля сваім парадкам створана адпаведна макрамадэлі ўсяго Сусвету. Толькі так яно ўсё і можа існаваць, а значыць палягчае разуменне ўладкавання гэтага свету. Ды толькі спазнаць вялікую таямніцу быцця не дадзена нікому з людзей. Пакінем зараз вышэйшыя загадкі ў спакоі. Вось самае простае пытанне: чаму адны людзі становяцца злымі, а іншыя — добрымі. Што добрыя могуць стаць злымі — напэўна, а вось ці злыя могуць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF