Ніва № 25 (3084), 21 чэрвеня 2015 г.

Аксамітны летні вечар II

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Другі раз пажылыя і маладыя беластачане мелі магчымасць пагуляць на беларускім танцавальным вечары «Аксамітны летні вечар», арганізаваным Звязам у карысць адукацыі і прамоцыі беларускай культуры «Шчыты». Велізарны шацёр, разбіты на плошчы імя Станіслава Манюшкі паміж Беластоцкім лялечным тэатрам ды Падляшскай операй і філармоніяй, і ў гэты раз не змясціў усіх тых, хто прыйшоў патанцаваць пад музыку калектываў «Гай» і «Чарамшына». Больш чым трохгадзінная забава 7 чэрвеня працягвалася яшчэ ў прыцемках, калі вярталіся балельшчыкі футбольнага клуба «Ягелонія» з матча супраць «Лехіі» Гданьск ды святкавалі выйгрыш беластоцкай каманды, якая здабыла трэцяе месца на чэмпіянаце Польшчы па футболе. Нягледзячы на перасцярогі арганізатараў, гучнае шэсце балельшчыкаў на блізкі Універсітэцкі пляц не парушыў танцаў. Юлія Сцепанюк, арганізатарка «Аксамітнага летняга вечара» ад імя Звязу «Шчыты» якраз перад пачаткам мерапрыемства сказала «Ніве»:

— Мы вырашылі арганізаваць танцы, таму што ў мінулым годзе выклікалі яны вялізнае зацікаўленне. Тады, нягледзячы на неспрыяльнае надвор’е, увесь шацёр і пляц вакол яго былі запоўнены людзьмі, хацеўшымі весела правесці час з беларускай музыкай. Мы ў «Шчытах» прыйшлі да высновы, што мерапрыемства варта паўтарыць. Запрасілі мы сёлета «Чарамшыну», таму што хацелі ўбачыць, ці людзі будуць весяліцца таксама пры фолькавых рытмах, а не толькі танцавальных, якія можна пачуць у выкананні (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF