Ніва № 24 (3083), 14 чэрвеня 2015 г.

Музыка са Светлагорска

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

— Які быў жыццёвы шлях Рэгіны Катвіцкай у сённяшнюю Вашу жыццёвую пазіцыю?

— Вырасла я на Украіне, на Жытоміршчыне, у Наваградзе-Валынскім, па нацыянальнасці я полька, а жыву ў Беларусі — такая вось буйная мая геаграфія. Калісь бацькі выехалі на Украіну, але гэта ўжо іншая гісторыя. Але нешта з Украіны я ўвабрала ў сябе. Вучыцца ў музычнае вучылішча я выехала ў Беларусь, дзе і адбылося маё прафесійнае станаўленне. У Беларусі закончыла ўніверсітэт культуры. У маёй сям’і ўсе спявалі — і бабуля, і мама, і тата, і мае дзве сястры — у касцёле, усе на хорах. Усе мы пеўчыя, любім музыку і гэта прывяло мяне ў прафесіянальную музыку. І цяпер навучаю дзяцей.

— А як Вы трапілі ў Светлагорск?

— Банальна — выйшла сюды замуж. Тут заснавала сям’ю. І вось у Светлагорску я дваццаць два гады.

— Гэтага не відаць.

— Дзякую; так прыходзіцца. Працуючы з дзяцьмі, трэба аставацца маладою.

— На беластоцкі фестываль Вы прывезлі рэпертуар класікаў царкоўнай музыкі. Усё ж за гэтыя згаданыя гады Вы напэўна займаліся намнога абшырнейшым рэпертуарам...

— Вядома. Гэта дзіцячы хор, у рэпертуары якога пласт праваслаўнай музыкі a capella і пласт каталіцкай музыкі з суправаджэннем. Для прыкладу, мы спяваем кантату Вівальдзі „Gloria” ў дванаццаці часцях. І беларускай аўтаркі Аліны Безансон „Меса ардынарыум”. Выконваем таксама музыку абсалютна свецкую, ёсць творы адрасаваныя дзецям. Маем апрацоўкі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF