Ніва № 24 (3083), 14 чэрвеня 2015 г.

Конкурс „Пазнай Беларусь”

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, у глядзельнай зале Беларускага грамадска-культурнага таварыства адбылося падвядзенне вынікаў ладжанага Культурным цэнтрам Беларусі ў Польшчы конкурсу „Пазнай Беларусь”. Мерапрыемства вёў намеснік старшыні ГП БГКТ Васіль Сегень, а ўзнагароды лаўрэатам конкурсу ўручалі, м.інш. дырэктар КЦБ Эдуард Швайко, намеснік старшыні Беларускага фонду культуры Тадэвуш Стружэцкі і вядомы мінскі пісьменнік Уладзімір Ліпскі.

Эдуард Швайко павіншаваў прысутных наймалодшых з Міжнародным днём абароны дзяцей. Паведаміў ён, што на конкурс было даслана звыш чвэрці тысячы прац, найбольш у катэгорыі малюнкаў і пластычных работ. Вельмі прыемна, дадаў, што конкурс задавальняе задуманыя мэты, г.зн. развіццё творчых здольнасцей дзяцей. Радуе таксама тое, што дзеці з Польшчы даведваюцца пра Беларусь, цікавяцца яе сучасным жыццём і гісторыяй, што спрыяе развіццю міжкультурных суседскіх сувязей.

Госцем падвядзення вынікаў конкурсу „Пазнай Беларусь” быў пісьменнік з Мінска Уладзімір Ліпскі, аўтар шматлікіх твораў для беларускіх дзетак. Перад уручэннем узнагарод лаўрэатам конкурсу ён выступіў з кароткай прамовай...

Усім пераможцам — мой падарунак, „Казка пра А і Б”. Заўважце, якая багатая, меладычная, музычная беларуская мова. Казка складзена са слоў, якія пачынаюцца з А і Б. Альбо А і Б ўсярэдзіне або ў канцы, за рэдкім выключэннем.

Аднойчы з азбукі Антося адляцелі А і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF