Ніва № 24 (3083), 14 чэрвеня 2015 г.

«Знічцы»— дваццаць гадоў

Аляксей МАРОЗ

Беларускі вакальны калектыў «Знічка» быў арганізаваны ў 1995 годзе ў Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання ў Гайнаўцы і адразу стаў візітнай картачкай школы. Яго стваральніца — настаўніца музыкі Бажэна Ляўчук па сённяшні час паспяхова кіруе славутым вучнёўскім калектывам.

Рэпертуар «Знічкі» ў асноўным абапіраецца на беларускія эстрадныя творы і беларускі апрацаваны фальклор. Калектыў таксама займальна выступаў з беларускім неапрацаваным фальклорам, бардаўскімі творамі і песнямі на іншых мовах. Зараз у калектыве спяваюць дзяўчаты і хлопцы з Гайнаўскага белліцэя. Галоўны козыр «Знічкі» — высокі ўзровень спеву, дзякуючы чаму калектыў штогод становіцца лаўрэатам цэнтральных элімінацый фестывалю «Беларуская песня». Удзельніцы школьнага калектыву заваёўваюць таксама прызы падчас сольных выступленняў. Калектыў часта перамагае на аглядзе «Гайнаўскія сустрэчы з праваслаўнай калядкай», якія першапачаткова арганізаваліся ў Гайнаўскім белліцэі, а зараз ладзяцца ў Гайнаўскім доме культуры, а таксама на іншых конкурсных аглядах. Сваімі выступамі «Знічка» перш за ўсё ўпрыгожвае школьныя мерапрыемствы, захапляе публіку падчас беларускіх фэстаў і іншых мерапрыемстваў у Гайнаўцы і іншых мясцовасцях Беласточчыны. Цяперашнія і былыя ўдзельнікі «Знічкі» вельмі цёпла ўспамінаюць выступы ў Рэспубліцы Беларусь, Германіі і ў розных гарадах Польшчы.

Набор у школьны вакальны калектыў і першыя рэпетыцыі адбыліся ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF