Ніва № 24 (3083), 14 чэрвеня 2015 г.

Па мінскіх слядах мастацтва (2)

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Па профілю дзейнасці і па канцэпцыі Цэнтр сучасных мастацтваў падобны на галерэю «Ў». Цэнтр быў створаны ў 2011 годзе. У прынцыпе гэта «музейна-выставачная арганізацыя, дзейнасць якой накіравана на развіццё сучаснага айчыннага мастацтва ў кантэксце сусветнага мастацкага працэсу, на распрацоўку і рэалізацыю праграм і праектаў у галіне сучаснага мастацтва, архітэктуры і дызайну ў краіне і за мяжой». Я даехаў сюды «пры нагодзе» чарговага чытання з удзелам акцёраў новастворанай беларускай драмы, сарганізаванага Цэнтрам беларускай драматургіі, які працуе пры Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі (між іншым пра гэта ў наступны раз). Да чытання, аднак, я меў крыху часу, таму заглянуў у выставачныя залы Цэнтра, шырока размешчаныя на двух паверхах. Якраз прадстаўлялі тут выставу «СТИМПАНК и другие действующие лица» групы выдатных беларускіх сучасных мастакоў вядомых таксама на Захадзе, сярод іх: Уладзіміра Цэслера, Дзяніса Барсукова, Марыны Барысенка, Вадзіма Качана, Ганны Сілівончык ці Андрэя Шчукіна. Стымпанк (англ.: steаm — пара) — гэта адлюстраванне прыдуманага, фантастычнага свету. Побач карцін ёсць тут таксама ўсе віды мастацкіх аб’ектаў, якія часам нагадваюць нутро рознага віду механізмаў. Гледзячы выставу, я слухаў Уладзіміра Галака, куратара тэатральных праграм ЦСМ:

— Наш Цэнтр быў створаны на аснове творчых майстэрняў жывапісу, графікі і скульптуры імя народнага артыста Беларускай ССР (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF