Ніва № 24 (3083), 14 чэрвеня 2015 г.

Свята Дубровы — дэманстрацыя беларускасці

Уршуля ШУБЗДА

Сёлетнія Дні Дубровы-Беластоцкай праходзілі вельмі шумна. Юбілейныя дваццатыя святкаванні дзён горада пачаліся футбольным турнірам. Цэнтрам горада прайшоў карагод у суправаджэнні духавога аркестра. Былі выступы спартсменаў, салістаў ды паказ коней сакольскай пароды. Аднак, як аказваецца, большасць жыхароў Дубровы і навакольных мясцовасцей чакала беларускага фэсту. Той з’яўляецца неад’емнай часткай святкаванняў ужо ад дваццаці гадоў.

— Беларуская меншасць у нашай гміне вельмі добра сарганізаваная і актыўная. Можна сказаць, што яны хочуць паказаць сваю прысутнасць, — кажа дырэктар Асяродка культуры ў Дуброве-Беластоцкай Мацей Сулік. — Гэта прымушае мяне, каб арганізуючы рознага тыпу мерапрыемствы, памятаць пра беларусаў. Хачу дадаць, што памятаю аб іх заўсёды і з прыемнасцю запрашаю беларускіх артыстаў так з за мяжы, як і з Падляшша.

Дні горада пачаліся футбольным турнірам паміж камандамі самаўрадаўцаў і прадстаўнікоў мундзірных службаў. Аднак найбольш людзей прыйшло на чарговы пункт праграмы — беларускі фестываль.

— Дзе грае беларуская песня, там і я, — кажа жыхар Дубровы, Баляслаў. — Я сам з паддуброўскай вёскі. Калі слухаю беларускія песні, прыпамінаецца маладосць. Мы заўсёды так спявалі. Шкада толькі, што так рэдка бываюць такія мерапрыемствы. Кожны месяц павінны адбывацца!

У час галоўнага канцэрта на гарадскім стадыёне гасцям і жыхарам горада прэзентаваліся беларускія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF