Ніва № 24 (3083), 14 чэрвеня 2015 г.

Свята ў трыццаты раз

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Амаль да сарака салістаў і ансамбляў прадставілі сябе ў апошні маёвы нядзельны пасляабедзенны час у беластоцкім парку Плянты ў час трыццатага ўжо «Свята беларускай культуры». Яго спецыяльнымі гасцямі на гэты раз былі ансамбль беларускай песні «Церніца» і народны фальклорны тэатр танца «Карагод» з Мінска, якія напярэдадні выступілі таксама на гарадскім стадыёне ў Дуброве-Беластоцкай падчас мясцовага беларускага народнага фэсту, сарганізаванага, так як і Свята, Беларускім грамадска-культурным таварыствам. Па-за беларускімі калектывамі з Беласточчыны на Плянтах адрэкамендаваліся пераможцы сёлетняга выпуску школьнага конкурсу «Беларуская песня».

Віцэ-старшыня БГКТ Васіль Сегень, адкрываючы сёлетні выпуск Свята, сказаў між іншым:

— Я хацеў бы прывітаць удзельнікаў нашага мерапрыемства, на якім свае мастацкія дасягненні, сваё спявацкае майстэрства паказваюць тыя, для каго родная культура, родная песня гэта вялікая каштоўнасць у жыцці, самае дарагое багацце, якое яны зберагаюць у сваіх сэрцах і перадаюць маладым пакаленням

Затым у размове з «Нівай» старшыня БГКТ Ян Сычэўскі дадаў, спасылаючыся на юбілейны ўжо выпуск свята:

— Падчас трыццаці гадоў усё памянялася. Выраслі новыя пакаленні беларусаў, новыя творцы беларускай культуры, новыя выканаўцы, змяніўся рэпертуар. З пакалення ў пакаленне, аднак, добрая ідэя перадаецца. У гэты час узнікла многа новых калектываў. У цяперашні час у нас ёсць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF