Ніва № 24 (3083), 14 чэрвеня 2015 г.

Заслона(ы) Язэпа Драздовіча

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Тры тыдні таму я апублікаваў у «Ніве» інтэрв’ю з Васілём Дранько-Майсюком, маладым драматургам, якога я сустрэў падчас свайго апошняга візіту ў Мінск, і які скончыў у красавіку п’есу па-беларуску «Сатурнянка». Прысвечана яна Язэпу Драздовічу (1888-1954) — пісьменніку, філосафу, этнографу, фалькларысту, археолагу і аматару астраноміі. Як падкрэсліваюць мастацтвазнаўцы і гісторыкі, у першую чаргу, «як мастак, гравёр і скульптар быў ён адной з самых цікавых фігур беларускай культуры ХХ стагоддзя, а яго жыццё можа быць выдатным прыкладам адданасці мастацтву, адкрытасці розуму і запалу да роднай гісторыі». Яго твор — Пагоня стала сімвалам нацыянальнага беларускага адраджэння. У гісторыю мастацтва ўвайшлі пейзажы беларускай прыроды і графікі тамашніх замкаў. Як адзін з нешматлікіх мастакоў першай паловы ХХ стагоддзя чэрпаў ён ідэі з роднай гісторыі і выкарыстоўваў багацце форм народнай культуры. Займаўся таксама лексікай беларускай мовы і запісваў народныя песні.

Калі я пасля вяртання з Мінска прачытаў «Сатурнянку», успомніў пра тэатральную заслону (і, верагодна, нават дзве), якую Язэп Драздовіч намаляваў у Беластоку, знаходзіўшыся тут перад апошняй вайной па запрашэнні гуртка Таварыства беларускай школы (1927-1935). Пра факт яго прабывання ў Беластоку і яго ўспаміны аб цяперашняй сталіцы Падляшша можна прачытаць на сайце Радыё Рацыя «Беларускі Беласток»: «У 1933 годзе ў сакавіку беластоцкія тэбэшоўцы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF