Ніва № 24 (3083), 14 чэрвеня 2015 г.

Гэта не смешна

Міраслаў ГРЫКА

Рэальнасць, якою так бесклапотна пацяшаемся, прыгадвае пястоту з ртуццю. У абодвух выпадках гэта можа прывесці да смерці. Рэальнасць, як і ртуць, мае супертаксічныя ўласцівасці. Хто забаўляецца па-дурному, па-дурному і гіне. Што тычыцца ртуці, старажытныя ўжо ведалі, што яе спажыванне прыводзіць да праколу кішэчніка. Тым не менш, нягледзячы на павагу да яе таксічных уласцівасцей, яны мелі да яе аднолькава пагардлівае стаўленне, як сучаснікі маюць да рэальнасці. Рымлянін Пліній казаў пра яе як пра «шумавіну і выпарэнні срэбра». Ён быў здзіўлены тым, што ўсе вядомыя яму целы плаваюць на ртуці. Усе, акрамя золата. Гэта, у сваю чаргу, у значнай ступені, вельмі абразіла Вітрувія, які не мог зразумець, чаму ў ёй патанае шляхетны кавалак золата, а звычайныя камяні плаваюць на паверхні, як лодкі здробленыя з кары. Сёння мы ведаем, што гравітацыя ртуці, толькі трохі ніжэйшая чым золата, выклікае выцісканне цел ад яе лягчэйшых. Гэтыя яе ўласцівасці выкарыстоўвалі шмат стагоддзяў асманскія халіфы, загадваючы напаўняць ртуццю палацавы басейн, пасля чаго плавалі на лодцы пад апладысменты запрошаных гасцей. Яны не ведалі, што пары ртуці, як пары абсурду, які ўвесь час прасочвае з сябе рэальнасць — смяротна атрутныя.

Калі справа ў рэальнасці, то ў яе парах... абсурду, глупства, вар’яцтва пялёскаемся штодзень. Супраць сябе, але таксама часта па ўласным жаданні. Наколькі нам вядомы яе таксічны эфект? Падобна як ртуць, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF