Ніва № 24 (3083), 14 чэрвеня 2015 г.

Поўнае адзінства

Віктар САЗОНАЎ

Зайшлі да мяне некалькі знаёмых. Напачатку пагаварылі пра тое-сёе, ну, і як звычайна, перайшлі да галоўнай тэмы: пра Беларусь. Толькі заікнуліся пра выбары, як памяшканне адразу напоўнілася саркастычным смехам.

— Якія выбары? — прастагнаў адзін з прысутных. — Пра іх і гаварыць не хочацца. Усё там зразумела. Асабіста я не толькі не пайду на выбарчы ўчастак, каб прагаласаваць, але нават ні ў чым удзелу браць не буду. Ні ў агітацыі, ні ў назіранні, ні ў чым іншым. Хопіць з мяне.

— А ў байкоце? — неяк вяла, зусім без энтузіязму спытаў нехта.

— Які байкот?! — памяшканне зноў напоўнілася саркастычным смехам. — Хто яго зможа правесці? Аб’явіць байкот значна лягчэй, чым насамрэч яго зрабіць. А так абвесціць для галачкі, і пасля нічога не рабіць, гэта не байкот, а прафанацыя.

— Дык якая розніца дзе нічога не рабіць, ці нічога не рабіць на выбарах, ці нічога не рабіць на байкоце, ці нічога не рабіць у міжвыбарчы перыяд? — паспрабаваў нехта ўсё перавесці ў смех. Але жарт не спрацаваў. Яго нават не пачулі.

— І размова тут нават не ў немажлівасці добра правесці выбарчую кампанію, а ў бессэнсоўнасці гэтых дзеянняў, — працягвалі абмеркаванне хлопцы. — Па-першае, падлік галасоў пройдзе па старой схеме. Але нават, каб уявіць цуд, што нешта там у іх не спрацавала і лічбы агучылі на нашую карысць! Што далей? Няўжо хтосьці верыць, што ўладу ў нас могуць вось так узяць і аддаць?! Але нават калі ўявіць і другі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF