Ніва № 24 (3083), 14 чэрвеня 2015 г.

Ці засыплюць нас попелам і смеццем?!

Аляксей МАРОЗ

Жыхары Старога і Новага Ляўкова пратэстуюць супраць перапрацоўкі адкідаў побач іх вёскі і ў гэтай справе 5 чэрвеня спаткаліся на сходзе ў святліцы ў Старым Ляўкове. Абмяркоўвалі што рабіць, каб не ўступіў у сілу дазвол Гайнаўскага стараства на перапрацоўку адкідаў, які атрымала МПО — Гарадское прадпрыемства ачысткі ад смецця, суполка з абмежаванай адказнасцю з Беластока. Прадпрыемству дазваляецца перапрацоўваць адкіды, лётныя попелы з торфу і драўніны, без яе хімічнай апрацоўкі, і адкіды абазначаныя кодам 020799 на трох участках № 18/1, 18/2 і 18/3, плошчай у 4,49 гектара, распаложаных непадалёк ад вёскі Старое Ляўкова. Жыхары Ляўкова і навакольных вёсак апасаюцца шкоднага ўздзеяння адкідаў і рашыліся абскардзіць згаданы дазвол Гайнаўскага стараства і давесці да яго адмены.

— Мы ўжо пратэставалі супраць будовы побач Ляўкова сартавальні смецця і біягазавай устаноўкі. Нашыя пратэсты спрычыніліся, што рэалізацыя гэтых планаў была стрымана. Аднак аб гэтых планах мы ведалі загадзя і свае дзеянні пачалі перад тым, як адпаведныя ўстановы далі дазволы патрэбныя на правядзенне такіх інвестыцый. Зараз нават войт Нараўчанскай гміны Мікола Павільч кажа, што аб планах перапрацоўкі адкідаў побач нашай вёскі даведаўся пасля падпісання дазволу ў Гайнаўскім старастве, а падпісала яго спадарыня Цеслік (Эва Цеслік — намесніца начальніка Аддзялення будаўніцтва і аховы асяроддзя Гайнаўскага стараства, якая займаецца, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF