Ніва № 23 (3082), 7 чэрвеня 2015 г.
У палескай глыбінцы (4)Ганна КАНДРАЦЮККолькі ў жыцці трэба выпрабаваць абмежаванняў, непрадбачаных коштаў і нечаканых вестак з фронту пра смерць знаёмых і блізкіх людзей, каб адкінуць пустыя думкі і планы ды засяродзіцца на асноўным, каб проста і зразумела разважаць пра ісціну справы? — Наш народ мае яшчэ такія комплексы, што царква павінна быць традыцыйнай, — працягвае размову айцец Расціслаў. — Што павінна быць золата, купалы, сцены. Гэта ўсё форма. Для нас найважнейшая ісціна. Што гэта значыць? Адказ тут просты: царква гэта людзі. Народ, які збіраецца ў адным месцы дзеля супольнай малітвы. Гэта тое, што да нас прыходзяць самыя шчырыя хрысціяне. СпасаПраабражэнская парафія, калі глядзець на колькасць парафіян, маленькая, тут усяго сто пяцьдзясят душ. У час нядзельнай літургіі ў царкве выстойвала за трыццаць асоб. — У мяне такое ўражанне, — кажу святару, — што ў вас найбольш ангажаваныя ў жыццё парафіі старэйшыя жанчыны. — Як кругом! — чую ў адказ. Гэта быў надта трапны каментар. Ды не трэба ехаць у Ковель, каб прыкмеціць такую асаблівасць. Яшчэ больш здзівіла мяне, хоць не павінна, калі цёткі кідалі на ахвяравальную талерку па адной грыўні (нашыя дваццаць чатыры грошы). З другога боку здзіўлялі паасобныя жэсты. У час багаслужбы святар назваў імёны трох спонсарак, якія цягам мінулага тыдня ахвяравалі на царкву па сто грывень. Ва ўкраінскай рэчаіснасці, дзе пенсіянерам выплачваюць толькі тысячу грывень (няцэлыя (...) |