Ніва № 23 (3082), 7 чэрвеня 2015 г.

Аршанскі саборны хор

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Размова з Любоўю ГАЛКІНАЙ, рэгентам хору сабора Прасвятой Багародзіцы ў Оршы, які ў сёлетнім Фестывалі царкоўнай музыкі ў Беластоку заняў трэцяе месца ў катэгорыі прыхадскіх хароў.

— Можа спачатку крыху пра Вас: які быў Ваш шлях у рэгентуру саборным хорам горада Оршы?

— Я сама нарадзілася ў Мінску. У маёй радні спявалі ўсе. Яны не атрымалі музычнай адукацыі, але пеўчыя карані маёй сям’і моцныя. Калі ўлічыць, што мой прапрапрадзед, як нядаўна высветлілася, паляк па нацыянальнасці, быў расспяваны, і, відаць, польскія пеўчыя карані перадаліся мне ў спадчыне. Зараз я жыву ў малой мясцовасці, горадзе Барань, які з’яўляецца прыгарадам Оршы. Усё пачыналася паціхеньку-памаленьку. Я працавала музыкам у дзіцячым садзе. Прыйшоў да нас бацюшка, які атрымаў у Барані прыход. І першае, што робіць святар — прыходзіць у музычныя структуры і пачынае апытваць людзей пра веравызнанне, пра адносіны да богаслужэнняў, ці ёсць жаданне спяваць і г.д. Даведаўся, што я іграю на фартэпіяна, валодаю некалькімі інструментамі, што закончыла Віцебскае музыкальнае вучылішча і вучылася ў Ленінградскай кансерваторыі, дзе я знаёмілася і з дырыжыраваннем, і харавым мастацтвам, і ігрой на інструментах — мая адукацыя абшырная...

— Абшырная геаграфія Вашай біяграфіі: Мінск, Віцебск, Піцер...

— Так бывае. Мне, чалавеку пеўчаму, які знаёмы з харавой партытурай, пастаноўкай голасу — гэтаму навучалі мяне ў кансерваторыі — было (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF