Ніва № 23 (3082), 7 чэрвеня 2015 г.

Раенскі ваенны лёс

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Галена Хаманюк, маці Мікалая, Міхала, Васіля і Аляксандра. „Мама і тата кленчылі на тым бруку. Усе дарослыя з нашай вёскі, падзеленыя ў групы, стаялі там на каленях. Калі нас, малых дзяцей, немцы грузілі на самаходы, каб вывезці ў Бельск, мама хацела памахаць нам хустачкай, на развітанне. Тады немец ударыў яе прыкладам па галаве, каб не паднялася...” (выказванне Аляксандра Хаманюка з фільма Юры Каліны „У нас у Райску”)

Яўгенія Нікалаюк: — Было чатырох братоў — мой тата, Хаманюк Мікалай, быў найстарэйшы. Пасля былі Міхал, Васіль і Аляксандр. Аляксандр быў наймалодшы — было яму тады дзевяць гадоў.

Мікалай Хаманюк: — А мне тады было шаснаццаць, я з 1926 года. Я ўжо падыходзіў пад расстрэл — трох юнакоў малодшых за мяне тады забілі. Тады забіралі немцы на работы. А мне тата аформіў справу з дарожным майстрам, які з Дэнісак быў, каб мяне ўзяў працаваць тут, на чыгунцы. І ён мяне ўзяў на чыгунку, таму я і астаўся. Калі б быў стаў на працу на час, то былі б забілі. А я з яшчэ адным сябрам пайшлі на працу раней, бо думалі, што адсюль забяруць у Германію. І так мы асталіся. Былі мы тады на чыгунцы, але калі пачалі Райск расстрэльваць, то мы ўцяклі. Забеглі мы да Налог, да маіх сваякоў. Але калі там даведаліся, што Райск расстрэльваюць, то злякаліся і не прынялі нас пераначаваць. Тады мы з Налог забеглі нанач аж да Баранкаў, да сваякоў. А тыя сваякі таксама баяліся, што можа даведаецца хто пра нас, можа солтыс (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF