Ніва № 23 (3082), 7 чэрвеня 2015 г.

Мінскі поспех «Вянгеркі»

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Драматычны тэатр імя Аляксандра Вянгеркі несумненна заваяваў сэрцы мінскай аўдыторыі. Можна гэта з упэўненасцю сказаць пасля яе рэакцыі на агляданыя ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі (РТБД) тры спектаклі акцёраў нашага тэатра: — «Гугулы», «Танга забарона» і «Шэкспір». Усе яны былі прыняты бурнымі апладысментамі, а падчас сустрэч у канцы кожнага з іх гледачы не шкадавалі пахвал. Таксама прасілі ў беластоцкіх акцёраў аўтографы. Беластоцкі тэатр гасцяваў у беларускай сталіцы ў рамках рэвізіту. У сярэдзіне красавіка РТБД паказаў у Беластоку два свае спектаклі: «Адвечную песню» і «Раскіданае гняздо». І гэта не канец супрацоўніцтва абодвух тэатраў.

Як толькі ў Мінску паявілася інфармацыя аб спектаклях «Вянгеркі» 13-16 траўня, квіткі на яго выступленні былі прададзены вокамгненна. Асабліва далёка рана іх не было ўжо на «Танга забарона» і «Шэкспіра», які нядаўна на прэстыжным Міжнародным моладзевым тэатральным форуме «М.@ rt.kontakt» у Магілёве выйграў узнагароду спецыяльна прыдуманую журы маладых крытыкаў «Лепшы тэатральны комікс». Мінскім гледачам быў гарантаваны беларускамоўны сінхронны пераклад (выдатна зрабіла гэта Ганна Мордань), які адсвечваўся на экране над сцэнай. Большая частка аўдыторыі (сярод якой заўважылі мы прадстаўнікоў польскай амбасады ў Мінску) засталася на сустрэчах з выканаўцамі. Мінчане былі зацікаўлены не толькі пабачанымі спектаклямі, але і тэатрам у Польшчы ў цэлым ды (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF