Ніва № 23 (3082), 7 чэрвеня 2015 г.

Па мінскіх слядах мастацтва (1)

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

У Мінску з Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (РТБД), дзе свае спектаклі на працягу трох дзён у сярэдзіне траўня паказаў беластоцкі Драматычны тэатр імя Аляксандра Вянгеркі, выбіраўся я зараз пасля поўдня, між іншым, у сталічныя галерэі і музеі. Аднаго разу, стоячы на прыпынку, на шырокім і зіхатлівым ад чысціні — як і іншыя вуліцы цэнтральных раёнаў Мінска — праспекце Машэрава, я стаў сведкам сцэны з паўсядзённага жыцця. На прыпынку былі толькі я, 60-гадовая жанчына і 20-гадовы малады чалавек. Маладзён кінуў скамячаную паперку памеру білета на тратуар. Бачачы гэта, жанчына хутка падышла да хлопца і, гледзячы яму прама ў вочы, несучымся далёка па Машэрава голасам, не цярпеўшым ніякіх пярэчанняў, крыкнула па-руску:

— Вы не любіце сваёй радзімы, сваёй сталіцы! Вы не можаце быць з Мінска! Хто з Мінска, той не засмечвае сваёй любімай сталіцы!

На гэта малады чалавек, спрабуючы захоўваць спакой, не ўцякаючы вачыма ад яе зроку:

— Я з Мінска і кахаю Мінск. Я з Мінска. Я кахаю Мінск...

Калі яшчэ гучала спакойнае, але моцна выказанае па-беларуску, «кахаю» ў другі раз, пад’ехаў трамвай. Малады чалавек сеў. Ён стаяў пры кабіне кіроўцы. Дзверы салона некаторы час заставаліся адкрытымі. Жанчына адным рухам выцягнула з сумачкі мабільнік, накіравала яго на «смецяра» і зрабіла яму фота. Прамармытала шэптам: «Ну, будзеш кахаць яго яшчэ больш, калі цябе аштрафуюць».

Я сеў у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF