Ніва № 23 (3082), 7 чэрвеня 2015 г.

Адзіная такая бібліятэка

Іаанна ЧАБАН

Быццам маленькі востраў тарчыць у акіяне чужыны беларуская бібліятэка айца Надсана ў Лондане. Некалькі квадратных метраў айчыны. Кропля вады для паміраючых ад смагі эмігрантаў. Беларуская бібліятэка ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы — як жыта ў хлебе, як вада ў калодзежы, а можа толькі рэлікт растаючага ў пальшчызне мінулага.

— Гэта не рэлікт, — пярэчыць маім вывадам Ангеліна Масальская, загадчыца беларускай бібліятэкі ў Гайнаўцы. — Пражывае тут шмат нацыянальнасцей, але большасць мясцовага насельніцтва лічыць сябе беларусамі. Беларуская мова прысутнічае ў мясцовых школах на ўсіх узроўнях адукацыі. Жыве яна таксама ў некаторых сем’ях. У падгайнаўскіх ці падбельскіх хатах галоўнае месца пераважна займае гаворка. Нашым дзецям бліжэй да кніжкі на гаворцы, чым на літаратурнай мове. Цераз тэксты на гаворцы яны атаясамліваюцца са сваёй малой айчынай, рыхтуюцца да пазнейшага знаёмства з літаратурнай беларушчынай. Так прынамсі было ў маім выпадку. Асабіста падзяляю погляды і намаганні спадара Максімюка і Аб’яднання „Музей малой айчыны ў Студзіводах”. Гаворка гэта таксама адзіны спосаб кантакту з найстарэйшым пакаленнем рэгіёна. Менавіта пенсіянеры з’яўляюцца асноўнымі карыстальнікамі нашай бібліятэкі. У адрозненні ад людзей у працаздольным узросце яны могуць дазволіць сабе на знаёмства з класікамі беларускай літаратуры.

— А цяпер пра адметнасці бібліятэкі...

— Адзінае месца ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF