Ніва № 23 (3082), 7 чэрвеня 2015 г.

Дні славянскай пісьменнасці

Аляксей МАРОЗ

Дні славянскай пісьменнасці, арганізаваныя 23 і 24 мая ў Бельску-Падляшскім, галоўным чынам Музеем малой айчыны ў Студзіводах, сталі асноўным момантам ХІІ Падляшска-Палескіх сустрэч у традыцыі «Там по маёвуй росі». Прымеркаваныя яны былі да дня ўшанавання памяці настаўнікаў славян, святых Кірылы і Мяфодзія, які адзначаецца 24 мая. Дні славянскай пісьменнасці адкрываюць таксама юбілей 520-годдзя кнігі «Пралог», найстарэйшай захаванай славянскай кнігі з Бельска, якая паўстала ў 1496 годзе і змяшчае жыціі святых. Падчас свята кнігі наш беларускі паэт Віктар Швед, які нядаўна адсвяткаваў дзевяностыя ўгодкі з дня нараджэння, быў узнагароджаны ордэнам «За вернасць Бацькаўшчыне».

Дні славянскай пісьменнасці праходзілі ў Музеі малой айчыны ў Студзіводах, Пакроўскай царкве ў Бельску-Падляшскім і на плошчы пры ратушы, у якой змяшчаецца філіял Падляшскага музея. Адукацыйна-культурнае мерапрыемства, якое прыцягнула шматлікіх бяльшчан, удастоілі бургамістр Яраслаў Бароўскі, пасол Сейма РП Аляксандр Сасна і старшыня Беларускага саюза ў РП Яўген Вапа. Адкрываючы кірмаш кніжкі бургамістр Яраслаў Бароўскі заклікаў цікавіцца багатай гісторыяй Бельска, не забываць пра нашае славянскае паходжанне і кірылічныя кнігі.

— У нашым Бельску вакол ратушы — прыгожае месца. Мы рашылі выкарыстаць яго для нашых прапаноў, з якімі выходзім да бяльшчан і прыезджых. Спачатку мы наладзілі тут Кірмаш на святога Мікалая, цяпер ужо (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF