Ніва № 23 (3082), 7 чэрвеня 2015 г.

Дуда не Пушкін

Міраслаў ГРЫКА

Выбарчая пена, як у шклянцы піва, павольна ападае. Як звычайна, аказваецца занадта позна, што была яна напоўненая напалову. Але мне здаецца, што на гэтае махлярства ніхто не звяртае ўвагі. Але без сумневу зоймемся невырашальным пытаннем, ці выбарчая шклянка паўпустая ці напалову поўная. І ці толькі, ці аж! Гэта прадказальная спрэчка можа здзіўляць у той ступені, што ў любым выпадку ўсе заплацім не за палову чагосьці, а за цэласць, якая складаецца па палове з пустога і поўнага.

Быццам бы арыфметычна плюс і мінус кампенсуюць адзін аднаго да нуля, але рэальнасць зусім іншая. Не адзін нуль надаядае не толькі адзінкам. Часам пакутуе ад яго шырокая грамадскасць. Гісторыя запісала многа такіх выпадкаў. На жаль, людзі неахвотна чэрпаюць з гэтай мудрасці — ці мо яны дурні? А так. У палове. У другой палове яны разумныя. Толькі заўсёды запозна. Ведаю, ведаю, страшна выдумнае слова — занадта позна! Тым не менш, не без падставаў, я паўтараю яго так зацята. Стаіць за ім старая прыказка пра таго, хто разумнее толькі пасля зробленай (ці толькі сабе?) шкоды. Гэта не адносіцца толькі да польскай нацыі. Гэтая прыказка ў роўнай ступені адносіцца да беларусаў, расіян і немцаў. Мудрасць народаў не выражаецца арыфметычна сумай мудрасці, адукацыі або інтэлекту паасобных адзінак. Звычайна зводзіцца яна да ўзроўню, блізкага статыстычнай дурноце. Гэты шакавальны дысананс спрабуе растлумачыць псіхалогія натоўпу. Для таго, каб не ісці ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF