Ніва № 23 (3082), 7 чэрвеня 2015 г.

Дзе добра жыць

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

У адной з сацыяльных сетак, якія ўсё больш становяцца пляцоўкамі для дыскусій, днямі ўступіў я ў дыскусію з адной даўняй, са студэнцкіх часоў знаёмай. Не пагадзілася яна з маімі ўражаннямі і высновамі ад вандроўкі па Эстоніі. Меў я неабачлівасць пахваліць развіццё гэтай дзяржавы, асабліва ў параўнанні з іншымі былымі савецкімі рэспублікамі. Мая даўняя знаёмая пераймалася сапраўдным, з яе пункту гледжання, становішчам эстонскай дзяржавы. Маўляў, Еўрасаюз забівае гэтую краіну, ужо зусім знішчыў сельскую гаспадарку і прамысловую вытворчасць. Што ўсё там валіцца і прападае літаральна на вачах, карціна проста апакаліптычная, так што плакаць хочацца. Прызнаюся, што я і сам хутчэй еўраскептык, мне многа не падабаецца ў сённяшняй Еўропе. Ды і жыццё ў Эстоніі ведаю не так добра і глыбока. Пісаў жа пра турыстычныя атракцыі Эстоніі, пра тое, што бачыў на свае вочы цягам тыдня. А ўражанні мае былі спрэс пазітыўнымі — добрыя дарогі, надзвычай зычлівыя людзі на вуліцах, цэны, якія зусім „не кусаюцца”. Прынамсі, кошты ў сталіцы Таліне на роўні абласных цэнтраў Беларусі і куды таннейшыя чым у Мінску. Той жа сервіс, асабліва турыстычны, у Эстоніі надзвычай высокага роўню. З Беларуссю, нашай абслугай і інфраструктурай няма чаго і параўноўваць, а пра „прелести” расейскай прасторы і казаць не хочацца. Пра тое, як маскоўскія „вызваліцелі” развіваюць турызм у нахабна захопленым Крыме і гаварыць лішне. Пра гэта ўжо шмат напісалі больш (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF