Ніва № 23 (3082), 7 чэрвеня 2015 г.

Алесь Бяляцкі: «Гаварыць пра нейкія змены ў Беларусі рана зараз»

Міра ЛУКША

Алесь Бяляцкі, з 1996 г. кіраўнік Праваабарончага цэнтра „Вясна”, з 2007 г. віцэпрэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, а таксама сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і аўтар кніг „Прабежкі па беразе Жэнеўскага возера”, „Літаратура і нацыя”, „Асьвечаныя беларушчынай”, „Халоднае крыло радзімы”. У 1986 г. быў адным са стваральнікаў Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя», потым старшынёй гэтай арганізацыі. У 1988 г. выступіў адным з заснавальнікаў таварыства «Мартыралог Беларусі», быў сябрам Арганізацыйнага камітэта Беларускага народнага фронту. У 1990 г. выступіў адным з арганізатараў Беларускай каталіцкай грамады. Быў дэпутатам Мінскага гарадскога савета. З 1989 па 1998 гг. працаваў дырэктарам Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, кіруе праваабарончым цэнтрам «Вясна». За сваю праваабарончую дзейнасць узнагароджаны прэміяй Свабоды імя Андрэя Сахарава ад Хельсінскага камітэта, прэміяй Homo Homini ад арганізацыі People in Need, прэміяй Вацлава Гавела ад Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы. Лаўрэат прэміі Беларускага ПЭНцэнтра імя Алеся Адамовіча. Муніцыпалітэт горада Генуя (Італія) надаў Алесю Бяляцкаму званне „ганаровы грамадзянін Генуі”. У 2011 годзе ПЦ „Вясна” пад кіраўніцтвам Алеся Бяляцкага ўшанаваны быў Прэміяй Свабоды Атлантычнай Рады ЗША. Бяляцкі двойчы вылучаўся на Нобелеўскую прэмію міру: у 2006 і 2007 гг. Трэці раз такое вылучэнне адбылося ўжо пасля яго арышту ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF