Ніва № 22 (3081), 31 мая 2015 г.

У палескай глыбінцы (3)

Ганна КАНДРАЦЮК

У нас многа духавенства душой за Украінай, а фармальна прыналежыць Маскоўскаму патрыярхату. Яны чакаюць зручнага моманту, каб аб’яднацца, перайсці пад Кіеўскі патрыярхат. Усё можа змяніцца цягам адной секунды, — кажа святар Расціслаў Дзідок.

На ўкраінскую літургію ў СпасаПраабражэнскую царкву я патрапіла проста з вуліцы. Яна знаходзілася ў блізкім суседстве гасцініцы «Лясная песня». Гэта была старая, драўляная хатка з агародчыкам, прыаздобленая аркай і праваслаўнымі крыжамі. Раней я паспрабавала распытаць у жанчын з адміністрацыі. Яны маглі асветліць любую тэму, ведалі ўсе навіны і плёткі ў Ковелі. На пытанне пра царкву яны паціскалі плячыма і паўтаралі:

— Мы іх не ведаем!

Для мяне гэта быў штуршок і падказка, каб схадзіць на месца і пабачыць, што там адбываецца.

* * *

Раніцай у нядзельку прыйшло ўнушальнае запрашэнне. З таго боку, дзе будынак, даходзілі цёплыя царкоўныя напевы, званілі званы. Я закінула на спіну рукзак і адправілася ў царкву. Перад уваходам у будынак у вочы кінуўся задбаны агародчык. У ім квітнелі разнаколерныя браткі. Такія дэталікраскі шмат гаварылі пра ангажаванасць парафіянак. На задбаных градках быццам застыла мацярынская пяшчота. Пасля, калі я пераступіла парог, таксама здзівілася. Сярэдзіна храма напамінала квітнеючы агародчык. Праўда, замест вясновых браткаў тут выстойвалі восеньскія «вяргіні» ў разнаколерных хустках.

— У вас якая царква? — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF