Ніва № 22 (3081), 31 мая 2015 г.

Патрон беларускай школы

Якуб ВАЎРУСЕВІЧ

Беларуская мова, беларускія звычаі і абрады маёй сям’і вельмі блізкія, яны ў нас ад многіх пакаленняў. Мае продкі, вывезены ў час бежанства ў Беларусь, па сённяшні дзень там жывуць. Бацькі размаўляюць на свойскай гаворцы ад дзяцінства. Яны вывучалі беларускую мову ў школе. Мая маці — настаўніца, вучыць цяпер роднай мове ў пачатковых класах. Я вывучаю гэтую мову ў бельскай «Тройцы».

Заўсёды задумваўся, чаму якраз беларуская мова, хто так задбаў пра гэта, каб яна на тэрыторыі Бельшчыны не загінула...

Калі наша школа, не без прычыны, атрымоўвала імя Яраслава Кастыцэвіча, была нагода, каб больш пра яго даведацца.

Многа пра жыццё і дзейнасць гэтага чалавека я прачытаў у «Бельскім гостінцу», але хацеў сам сустрэцца з асобай, якая асабіста ведала Яраслава Васільевіча. І такое здарылася. Я прынёс часопіс у хату. На здымку, які знаходзіўся на вокладцы, быў Кастыцэвіч са сваімі вучнямі. Сярод іх мая маці распазнала бацьку сваёй сяброўкі. Мы паехалі ў Орлю, каб паслухаць успамін пра былога настаўніка.

Валянцін Жабінскі цяпер ужо дзядок, якому больш за 80 гадоў, пасля апаплексічнага ўдару. Аднак пачуўшы прозвішча Кастыцэвіч, ажывіўся і ахвотна пачаў расказваць пра свайго дырэктара тое, што яшчэ засталося ў яго памяці. Першае, што сказаў: «Гэта быў добры чалавек».

Жабінскі паступіў у беларускі ліцэй у восьмы клас. Дырэктар прыхільна ўвёў маладога чалавека ў новае асяроддзе. Разумеў яго сітуацыю (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF