Ніва № 22 (3081), 31 мая 2015 г.

Жыццё да і пасля смерці

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Расказ Ірыны Цішук пра пакутную смерць Ольгі Семянюк і пасмяротную яе памяць быў надта кранальны. Вядома, што захацелася мне дапоўніць той незвычайны сюжэт беражна захаваным здымкам маладой пакутніцы. Тым здымкам, які захоўваў і ў сакрэтным схоўку памяці, і ў сакрэтным схоўку асабістых рэчаў ейны паклоннік з таго перыяду чалавечай біяграфіі, калі душу ахоплівае той незвычайны агонь, які падтрымлівае пульсаванне чалавечай крыві з пакалення ў пакаленне.

Дамаўляюся спаткацца ў раенскім Вясковым доме культуры, дзе ў ізбе памяці захоўваецца здымак Ольгі Семянюк, захаваны менавіта яе юнацкім паклоннікам і пасля дзясяткаў гадоў перададзены ў Райск ягоным сынам. У ізбу памяці суправаджаюць мяне Ірына Цішук, Яўгенія Шумская і Яўгенія Нікалаюк. Яўгенію Шумскую бачыў я на знятым Юрым Калінам фільме „У нас у Райску”, дзе яна паказалася ў ролі лідаркі раенскай жаночай пажарнай каманды. Закарціла мяне спытацца, ці ейныя пажарніцы выязджалі тушыць нейкі стыхійны агонь...

— У нашай пажарнай камандзе галавой мужчыны, а мы — шыяй, — дыпламатычна адказала яна.

А далей расказ пайшоў пра Ольгу Семянюк, якая прыходзілася цёткай Яўгеніі Шумскай.

Раней у нашай ізбе памяці было 28 здымкаў. А мы, пасля столькіх гадоў, хаця асталіся на тым пажарышчы, наша пакаленне, шукаем далей. І мы, для прыкладу, калі прыводзім сюды розныя экскурсіі, пры камуністычнай уладзе іх было вельмі многа — цяпер крышку менш, то ўсё (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF