Ніва № 22 (3081), 31 мая 2015 г.

Выжывуць толькі тыя, хто піша па-беларуску

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Размова з Васілём Дранько-Майсюком (1981 г. нар.) — рэжысёрам, драматургам, акцёрам, мастаком, педагогам, сынам аднаго з найвыдатных сучасных паэтаў Беларусі Леаніда, аўтарам п’есы «Пясняр», якая распавядае аб Уладзіміру Мулявіне, заснавальніку ансамбля «Песняры». П’еса ставіцца ў мінскім Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага (аб гэтым спектаклі мы пісалі на мінулым тыдні).

У красавіку сенсацыю ў кампанейскіх сферах Мінска выклікаў нечаканы шлюб Васіля з Валярынай Куставай, паэтэсай, журналісткай тэлебачання «Белсат». Адзначалі пра гэта шырока нават «Наша Ніва», «Хартыя ’97» ці «Радыё Свабода». Я сустрэў яго, аднак, не з нагоды гэтага выпадку, але перад адным з паказаў трохдзённага турнэ (13-16 мая) беластоцкага Драматычнага тэатра імя Аляксандра Вянгеркі на сцэне мінскага Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, з якім на працягу многіх гадоў супрацоўнічаў. Мы заселі за столікам у кавярні, прылеглай да гэтага тэатра. Я заказаў каву, а Васіль...:

Васіль: — Гарбату, калі ласка.

Дзяўчына за прылаўкам: — Чево???? !!!!

Васіль: — Гарбату.

Дзяўчына за прылаўкам: Што вы выпендрываецесь, гаварыце нармальна. Чево даць?!

Васіль: — Гарбату, значыт, чай.

Моўчкі, мы з Васілём паглядзелі адзін аднаму прама ў вочы, толькі з лёгкай усмешкай. Селі за столік. Праз некаторы час дзяўчына з за прылаўка прынесла гарбату, значыць, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF