Ніва № 22 (3081), 31 мая 2015 г.

Жалезны Самсон з Крынак

Іаанна ЧАБАН

— Здаецца, гэтая гісторыя павінна цябе зацікавіць, — напісаў мне энтузіяст яўрэйскай спадчыны Падляшша Тамаш Віснеўскі.

Адзін з раскінутых па ўсім свеце яго знаёмых, нашчадак крынскіх яўрэяў, звярнуў увагу на нядаўна трансляваны першым каналам ізраільскага тэлебачання дакумент пра народжанага ў 1902 г. у Крынках Якава Казельчыка (Казальчыка).

„Вартаўнік блока № 11” — фільмавая прадукцыя тэлебачання „Кфар Саба” паўстала ў 2014 г. на аснове кніжкі Аміра Гаскеля пад аднайменным загалоўкам і распавядае пра чалавека, які ў час Другой сусветнай вайны выратаваў шмат яўрэйскіх вязняў асвенцімскага канцлагера, выконваючы абавязкі тамашняга капо. Дажываў у цені створаных пра яго махлярстваў, аганьбаваны, пакінуты сям’ёй, знаёмымі і грамадствам.

З біяграфіяй героя знаёмлюся на старонках расейскай і стараяўрэйскай Вікіпедыі ў англійскай версіі.

Калісь мая славянская бабуля Надзя распавядала пра чалавека моцнага як тур, які рукамі выгінаў жалеза. Ці мела на ўвазе Якава Казельчыка?

Казельчык з дзяцінства вылучаўся небывалай сілай і мускулатурай. Сямігадовы Якаў здзівіў суседзяў, несучы ў зубах вядро з вадой з калодзежа дахаты. Ісаак і Сара, бедныя крынскія гарбары, хутка яго асірацілі. Васьмігадовы хлопчык папаў у мясцовы прытулак. Заўсёды ведаў як сябе абараніць. У 14 гадоў справіўся з крынскімі хуліганамі, якім захацелася зрабіць жыдоўскі пагром. Сіроцтва засталося з ім назаўсёды. Два (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF