Ніва № 22 (3081), 31 мая 2015 г.

ІІІ Пікнік з «беларусам»

Аляксей МАРОЗ

У пачатку 2013 года настаўнікі і бацькі вучняў Комплексу школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы заснавалі Аб’яднанне «Наша школа», якое стала дзейнічаць пры Гайнаўскім белліцэі. Старшынёй быў выбраны настаўнік беларускай мовы Ян Карчэўскі, а першым мерапрыемствам, якое наладзіла новая арганізацыя, быў „Пікнік з «беларусам»”. «Беларусам» гайнаўская моладзь называе белліцэй і белгімназію. Новае мерапрыемства адкрытае на ўсю гайнаўскую супольнасць — дзетак, моладзь і дарослых. Год назад з за дрэннага надвор’я пікнік адбыўся ў актавай зале. Сёлета выступы прайшлі на шыкарнай вялікай сцэне.

Падчас ІІІ Пікніка з «беларусам» 15 мая гэтага года на прышкольнай пляцоўцы сабраліся вучні белліцэя, белгімназіі і іншых школ, якія прыйшлі на спатканне разам з настаўнікамі. Беларускае мерапрыемства вялі настаўнік Ян Карчэўскі і вучаніца Магдалена Гаўрылюк. У пікніку ўдзельнічалі таксама дарослыя гараджане. З дашкольнікамі і наймалодшымі вучнямі прыбылі іх бацькі або бабулі і дзядулі. Усе яны разам саставілі асноўную публіку мерапрыемства, якое ўдастоілі віцэ-стараста Гайнаўскага павета Галіна Сурэль, начальнік аддзялення грамадскіх спраў Гайнаўскага стараства Уладзімір Петручук і прадстаўніца магістрата Сільвія Кочук. Прысутнічалі дырэктары садкоў ¹ 3 (з інтэграцыйнымі аддзяленнямі) Дарота Дужынская і ¹ 1 Ірэна Гапунік, дзеткі якіх выступілі перад публікай. Разам з вучнямі на школьную пляцоўку прыйшлі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF