Ніва № 22 (3081), 31 мая 2015 г.

Ветрастанцыя ў даліне Бобры

Уршуля ШУБЗДА

У гміне Новы Двор ля вытокаў ракі Бобры плануецца пабудова каля сарака ветракоў. Хаця гміна спадзяецца на гэтым зарабіць, экалагічныя арганізацыі з непакоем прыглядаюцца інвестыцыі. Супраць планаў гміны таксама цвёрда выступае частка мясцовага насельніцтва, якой актывісты пагражаюць перадаць справу ў суд.

— Пытанне ветраэлектрастанцыі не з’явілася сёння. Ад трох гадоў працягваюцца бурлівыя спрэчкі вакол гэтай інвестыцыі. Прадпрыемства „Eko Energia” дамовы з земляробамі, на чыіх палетках мелі б стаяць турбіны, падпісвала ўжо ў 2012 годзе. Тыя, цягам некалькіх месяцаў, атрымлівалі грошы за арэнду зямлі. Аднак па невядомых прычынах інвестар, які закрыў свой офіс у Новым Двары, ад некалькіх месяцаў не плаціць грошай, — кажа Ян Макарэвіч. — У майго сына меў стаяць вятрак. І праўда, цягам двух гадоў даставаў ён грошы, але нядаўна ўжо справа прыціхла і грошай няма.

Як падкрэслівае сакратар Навадворскай гміны Станіслаў Грынкевіч, людзі цярпліва чакаюць рашэння інвестара.

Тыя, з якімі былі падпісваныя дамовы, не бунтуюцца. Наадварот, кожны спадзяецца на тое, што ветравая ферма паўстане. Кожны хоча быць тым шчаслівым чалавекам, які штомесячна будзе даставаць 4 тысячы злотых за арэнду зямлі пад ветраком.

— Дакладна 4 тысячы — столькі грошай будзе атрымліваць кожны, на чыім полі паставяць вятрак. Вядома, гэтым пакарыстаюцца і гміна, і яе жыхары. У 2012 годзе больш чым соткаў уладальнікаў участкаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF