Ніва № 22 (3081), 31 мая 2015 г.

Перад «Усходам культуры»

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Павольна падыходзіць сёлетняе выданне фестывалю «Усход культуры», падрыхтаванае ў трэці раз у рамках сумеснага праекта трох польскіх гарадоў усходняй Польшчы. Пачнецца 25 чэрвеня ў Жэшаве, у ліпені адбудзецца ў Любліне, і 27-30 жніўня — у Беластоку, тут традыцыйна ўжо як «Усход культуры — Іншае вымярэнне». Як і раней, яго асноўная ідэя заключаецца ў інтэграцыі мастацтва Беластока, Любліна і Жэшава ды мастакоў з краін Усходняга партнёрства: Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны. Падзея (канцэрты, кінапаказы, выставы, семінары і г.д.) усюды бясплатная і арганізаваная ў рамках праграмы «Даступная культура» Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны. З гэтай нагоды ў сядзібе Польскага агенцтва друку ў Варшаве 20 мая задумшчык фестывалю і яго суарганізатар — якраз МКіНС і яго падведамасная ўстанова Нацыянальны цэнтр культуры (НЦК непасрэдна адказвае на цэнтральным узроўні за гэтае мерапрыемства, у прыватнасці, фінансава) — арганізавалі прэс-канферэнцыю. У ёй прынялі ўдзел міністр культуры Малгажата Аміляноўская, дырэктар НЦК Кшыштаф Дудэк і прэзідэнты трох гарадоў-удзельнікаў праекта, у тым ліку прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі. Спадарыня міністр пераконвала:

— «Усход культуры» паказвае, што Люблін, Жэшаў і Беласток гэта гарады сапраўды ў першай лізе найбольш важных польскіх культурных цэнтраў і ў плане культурных прапаноў і падрыхтовачных магчымасцей у нічым не адстаюць ад іншых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF