Ніва № 22 (3081), 31 мая 2015 г.

Некалькі слоў аб прэзідэнцкіх выбарах, або аб перавагах гайнаўскага сыру

Міраслаў ГРЫКА

Ну, і маем катастрофу! У нядзельных выбарах на пасаду прэзідэнта Польшчы перамог кандыдат Дуда! Ва ўсякім выпадку, калі б выйграў у галасаванні яго палітычны апанент, не было б інакш. Таму што катастрофа была ўпісана ў рыторыку абодвух ваюючых палітычных лагераў, ГП і ПіС. Падтрымліваныя імі кандыдаты ў прэзідэнты ў роўнай ступені спакушалі выбаршчыкаў сваім бачаннем Дзяржавы моцнай, справядлівай, надзейнай у дачыненні да грамадзян. Гэта ў выпадку іх выйгрышу. Або палохалі Дзяржавай паўшай, збітай, лодырскай — у выпадку сваёй паразы. Больш ці менш свядома абодва кандыдаты былі вінаватыя ў славеснай распусце, размываючы межы ў свядомасці шырокай грамадскасці паміж тым, што такое перамога і параза, што з’яўляецца праўдай, а што хлуснёй, што — дабром, а што злом. Замест выбіраць паміж сваімі светапоглядамі, ідэалогіямі або філасофіяй кіравання, і Камароўскі і Дуда вымусілі на разгубленых грамадзянах... прысуд. Не выбар! Такой логікай тая частка электарату, якой кандыдат на выбарах на пасаду прэзідэнта прапаў, стане ахвярай Рэчы Паспалітай імі самімі збітай і прыніжанай. Толькі што такі вырак не будзе мець нічога з Саламонавым рашэннем....

Ці раздзел Польшчы на два антаганістычныя светы, на дзве ідэалагічныя або раз’ятраныя ў сваіх мімалётных бачаннях уявы, мае спраўдзіцца ў анатамічным рассячэнні?! І як да гэтага маюцца польскія грамадзяне — беларусы, украінцы і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF