Ніва № 22 (3081), 31 мая 2015 г.

Зазамбаваныя

Віктар САЗОНАЎ

Тое, што адбылося на фінале чэмпіянату свету па хакею, шакаваная сусветная прэса ўжо назвала грандыёзным скандалам, які не мае аналагаў. Большасць гульцоў каманды Расіі дэманстратыўна пакінулі пляцоўку ў той момант, калі ў гонар пераможнай каманды гучаў гімн Канады. На старонках прэсы ўзнікае адно лагічнае пытанне: хто, як не гэтыя мужныя спартоўцы, мусіць паважаць сваіх супраціўнікаў, што ў чэснай барацьбе былі мацнейшымі? Нічога падобнага, маўляў, у гісторыі сусветнага спорту яшчэ не было.

Але толькі на першы погляд здаецца, што не было. Аналагі знайсці можна. Калі ва ўсім вінаваціць выключна хакеістаў, то можа сапраўды гэта першы такі выпадак. Але хакеісты ўжо выказалі шкадаванне са сваіх паводзін і самі не могуць зразумець сапраўдных прычын гэтага ганебнага ўчынку. Ну, прайгралі, да таго з ганебным лікам, але ж не першы раз такое. І раней ніхто з іх пасля пройгрышу не апускаўся да такога, каб зняважыць гімн пераможцаў.

Але тое было раней да таго, калі яшчэ не стралялі іншадумцаў пад сценамі Крамля, не называлі ўкраінцаў жыда-бандэраўцамі, не адбіралі ў суседзяў іх тэрыторыі, не абзывалі цывілізаваны свет русафобамі і не палохалі планету ядзерным ударам... А вось зараз разгул антычалавечай прапаганды, які патокам ліецца на галовы расіян, пачаў прыносіць свае вынікі паўсюдна. Ва ўсіх сферах. І нарэшце дабраўся да спорту.

Самі хакеісты можа нават і не зразумелі ў той момант, што яны нарабілі. Іх пройгрыш (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF