Ніва № 22 (3081), 31 мая 2015 г.

Фестываль пяючай душы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У днях 1924 мая 2015 года адбыўся ў Беластоку XXXIV Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі „Гайнаўка2015”. Ганаровы патранат над фестывалем трымаў Прэзідэнт Рэчы Паспалітай Браніслаў Камароўскі, а мастацкі патранат — маэстра Кшыштаф Пэндэрэцкі. У ліку галоўных патронаў фестывалю былі таксама міністр культуры і нацыянальнай спадчыны РП Малгажата Аміляноўская і прэзідэнт горада Беластока Тадэвуш Трускаляскі. Фестываль адкрыла выкананне гімна „Gaude Mater Polonia” ў выкананні пераможцы мінулагодняга выпуску фестывалю ў катэгорыі свецкіх хароў — хору беластоцкага Моладзевага дома культуры ды сціхіры „Зямля руская” ў выкананні мінулагодняга лаўрэата Гранпры — кіеўскага камернага хору „Сафія” Нацыянальнага саюза кампазітараў Украіны.

Журы сёлетняга фестывалю склалі праф. Рамуальд Твардоўскі з Варшавы, праф. Лэся Дычко з Кіева, праф. Бажэна Савіцкая з Беластока, дац. Дымітр Дымітраў з Сафіі, д р Яўгеній Усцінскоў з Даўгаўпілса, Анатолій Кісялёў з Масквы і а. Юры Шурбак з Варшавы. Інаўгурацыйны канцэрт, прысвечаны прафесару Рамуальду Твардоўскаму з нагоды яго 85годдзя выканаў згаданы раней хор „Сафія” з Кіева. На сёлетні выпуск былі запрошаны 25 хароў з Еўропы і Азіі, прыехала, аднак, на тры менш. Да конкурснага выканання былі заяўлены каля ста сямідзесяці твораў з розных эпох аўтарства каля сямідзесяці кампазітараў. Галоўнае мерапрыемства адбывалася ў Беластоцкай філармоніі; апрача гэтага адбыліся яшчэ канцэрты ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF