Ніва № 21 (3080), 24 мая 2015 г.

Раенскае бежанства

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Марыя ШУМСКАЯ шмат гадоў задавала курс грамадскаму жыццю ў вёсцы Райск. Гэта аптымістычная і сімпатычная жанчына, якой вяскоўцы давяралі шмат важных даручэнняў. Аднак за добразычлівай усмешкай прыхавана і тая жахлівая мінуўшчына, якая стала ўдзелам ейнага раенскага пакалення...

14 чэрвеня 1942 года на нашых могілках адбывалася набажэнства. Пасля службы прыхаджане разышліся да сваіх хат на абед. Пасля поўдня каля могілак праязджаў нямецкі самаход з двума нямецкімі мужчынамі, дзвюма жанчынамі і адным дзіцём. Невядома хто і невядома дзеля чаго адкрыў агонь па тых немцах. Было мне тады васямнаццаць месяцаў. Перад тою ноччу, калі мела тут адбыцца тая расправа, многія раяне трывожыліся, што будзе, бо прадчувалі, што немцы могуць адплаціць вёсцы за тую атаку. Сябра майго тата Банькоўскі Станіслаў, які быў родам з Банькоў, а ў Райску быў у прыступах, сказаў: „Бяры дзяцей і выедзьма на тую ноч”. Таму вось тата астаўся ў жывых, а за яго згінулі дзедка з бабкай — бацькі маёй мамы, бо то нехта падказаў, што адсутны зяць; ну і забілі бацькоў маёй мамы Марыю і Андрэя Кастэрэваў. Перад расправай бабуля пацяшала малодшых, паўтараючы, што яны невіноўныя, што адбудзецца разгляд справы і віноўных знойдуць...

Пасля ўсяго гэтага трэба было неяк уладзіцца, прапісацца, бо калі сагналі ўсіх жанчын, што асталіся з дзеткамі на руках, немцы загадалі развезці па іншых гмінах. Старэйшых дзетак, ад дзевяці гадоў, пагналі прыкладамі ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF