Ніва № 21 (3080), 24 мая 2015 г.

Духоўнасць і мастацтва ў Гайнаўцы

Аляксей МАРОЗ

Сярод выступаючых у Гайнаўцы з царкоўным рэпертуарам удала запрэзентаваліся ажно 7 хароў і калектываў з Рэспублікі Беларусь і занялі яны першыя месцы ажно ў трох на чатыры катэгорыі конкурснага агляду фестывалю.

ХХХІV Міжнародны фестываль «Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі», які з 11 па 16 мая праходзіў у асноўным у Свята-Троіцкім саборы ў Гайнаўцы, адзначаўся духоўнасцю і мастацтвам выканання царкоўнай музыкі. Фестываль арганізаваўся з блаславенства мітрапаліта варшаўскага і ўсяе Польшчы Савы і пад ганаровым патранатам прэзідэнта РП Браніслава Камароўскага і маршалка Падляшскага ваяводства Мечыслава Башко. Каля 30 хароў з Польшчы, Беларусі, Украіны, Расіі, Малдовы і Францыі ўдала выступілі з рэпертуарам царкоўнай музыкі ў гайнаўскім саборы, а частка іх прэзентавалася з канцэртамі таксама ў розных мясцовасцях Беласточчыны і ў Элку. Публіка магла паслухаць спеў у выкананні пераможцаў фестывалю царкоўнай музыкі падчас гала-канцэртаў, якія 16 мая адбыліся ў Свята-Троіцкім саборы ў Гайнаўцы і царкве Агія Сафія ў Беластоку.

ХХХІV Міжнародны фестываль «Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі» распачаўся з малебна, які ўзначаліў мітрапаліт Сава і з яго выступлення перад сабранымі.

— Міжнародны фестываль «Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі» гэта голас нашай любові да Таго, які ёсць Святым. Так трэба разумець штогадовае нашае спяванне ў Гайнаўцы. Адначасна гэта ёсць дэкларацыя свету, хто ёсць нашым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF