Ніва № 21 (3080), 24 мая 2015 г.

Альтэрнатыва сыру

Міраслаў ГРЫКА

Герой вядомага рамана Яраслава Гашака, незабыўны ваяка Іосіф Швейк, каментуючы нейкую чарговую афёру, прычынай якой былі ягоныя бесклапотныя паводзіны, казаў нешта накшталт гэтага: «Ніколі так не было, каб неяк там не было». Затым ён сягаў з нявінным выглядам па піпачку і пыхкаў па-філасофску. Я кажу «нешта кшталтам», таму што яго словы я цытую па памяці, але з поўнай упэўненасцю, што не сказіў іх простага і ў той жа час знамянальнага сэнсу. Тое, што адбылося, не можа быць адменена. Наступствы кожнага здарэння, у якія ўплятаюцца людзі, дзейнічаюць у адпаведным для сябе рытме акцыі і рэакцыі, прычыны і следства. Яны не могуць быць адкліканымі. Яны ўсё становяцца, хоць і неабавязкова тут і цяпер мы разумеем гэта. Але калі не сёння, то напэўна заўтра, паслязаўтра мы зразумеем важнасць змяненняў, якія яны прыносяць з сабой. Што мае быць — будзе. Нягледзячы на бясконцую польска-польскую вайну, пыхкаем піпачку па ўзору бравага салдата Швейка. Некурачыя могуць смактаць лядзяш, каб супакоіцца. На самой справе, перамога Камароўскага ці Дуды на выбарах прэзідэнта РП і, адпаведна, электарату ПіС і ГП, і агучваных імі светапоглядаў не маюць ніякага значэння, паколькі гэта не зменіць статусу дэмакратыі нашай краіны. Не трэба маніць сабе. Няма дэмакратыі ў свеце, у якой не ішла б разлютаваная вайна за рацыю бакоў. Можна спаслацца на найстарэйшыя ў час сучаснасці, амерыканскую або брытанскую. У першай сваю бітву за Сталінград вядуць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF